Дзясяткі тысяч людзей у Венесуэле зноў заклікалі прэзідэнта Нікаласа Мадуру падаць у адстаўку, паведамляе The Guardian.

Жыхары Венесуэлы заклікаюць Мадуру пакінуць прэзідэнцкую пасаду, бо многія краіны прызнаюць легітымным кіраўніком краіны Хуана Гуайдо.

Пратэстоўцы дзякуюць ЗША, Ізраілю, Калумбіі, Бразіліі і іншым краінам, якія прызналі Гуайдо прэзідэнтам Венесуэлы.

Адна з жанчын кажа: «Я нарадзілася падчас дэмакратыі. І я памру падчас дэмакратыі».

Пратэстоўцы спадзяюцца на хуткія перамены да лепшага і зацвярджэнне ў краіне дэмакратыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0