36-гадовы гастарбайтар з Малдовы прапанаваў беларускаму памежніку 1000 расійскіх рублёў ($15), каб той не аглядаў яго асабістыя рэчы ў пункце пропуску Славечна, у цягніку Кішынёў — Санкт-Пецярбург, на ўездзе ў Беларусь. Здзелка не адбылася, паведамляе ТКМ.
Аказалася, іншаземец вёз у торбах алкагольны брэнд сваёй краіны — хатняе віно, колькасць якога ў 2,5 раза перавышала дазволеную норму.
Праваахоўныя органы расцанілі прапанову малдаваніна як прапанову хабару. За гэта прадугледжаная крымінальная адказнасць. Па словах мужчыны, ён абяцаў пачаставаць самаробным віном сваіх калегаў — іншых гастарбайтэраў, якія таксама працуюць у Расіі. А дазволенай нормы для паўнавартаснай бяседы было б мала.





