Навучанне кіраванню п'яным бацькам сваёй дачкі скончылася аварыяй і затрыманнем, паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Ілюстрацыйнае фота.
Інцыдэнт адбыўся 2 лютага, каля 18.15. 19-гадовая дзяўчына ехала на Mazda па праспекце Машэрава ў Брэсце і сутыкнулася з Citroen.
Пры афармленні ДТЗ 43-гадовы бацька дзяўчыны, які ехаў у Mazda як пасажыр, растлумачыў, што ён перадаў кіраванне аўто дачцэ, таму што сам трохі выпіў. Таксама ён паведаміў, што дачка навучаецца ў аўташколе, таму ён вырашыў заадно падвучыць яе.
Калі інспектары пачалі складаць пратакол, мужчына выскачыў са службовага аўтамабіля і пачаў уцякаць, але амаль адразу ж яго затрымалі.
Медыцынскі агляд паказаў, што ён сапраўды п'яны — 0,8 праміле алкаголю.
Супраць дзяўчыны супрацоўнікі ДАІ склалі тры пратаколы. На яе бацьку склалі пратакол за перадачу кіравання бяспраўніку, пасля чаго адвезлі ў РАУС.





