Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура выказаў здагадку, што ў выніку палітычнага крызісу ў Венесуэле можа пачацца грамадзянская вайна. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю іспанскаму тэлеканалу La Sexta, перадае DW.

«Усё залежыць ад градуса вар'яцтва і агрэсіўнасці паўночнай імперыі і яе заходніх саюзнікаў», — адзначыў Мадура.

Па словах Мадуры, афіцыйны Каракас хоча, каб ніхто не ўмешваўся ва ўнутраныя справы Венесуэлы.

«Мы гатовыя абараняць нашу краіну» і «не здамо Венесуэлу», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна