Міністр адукацыі Ігар Карпенка анансаваў змену формы іспытаў для выпускнікоў школ. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, піша Tut.by.

Карпенка адзначыў, што праграмы ў сярэдняй школы блізкія да аптымальных. «Разам з тым мы ўбачылі, што ёсць праблема, што не кожны настаўнік у поўнай меры гатовы рэалізоўваць гэтую праграму. Стаіць пытанне аб тым, што трэба сур'ёзна заняцца павышэннем кваліфікацыі настаўнікаў», — заявіў міністр.

Ён нагадаў, што да 1 верасня трэба выдаць яшчэ 73 падручнікі і лінейка пад новую праграму будзе завершана.

«І паглядзім на сістэму атэстацыі школьнікаў. Сёння гэта адна з формаў загрузкі навучэнца. Дапусцім, 11-ы клас, выпускнікі - здаюць 4 іспыты, прычым усе экзамены праходзяць у цалкам іншай форме, чым ўступная кампанія ў ВНУ», - заявіў міністр.

Пры гэтым Карпенка падкрэсліў, што змены не будуць «як гром сярод яснага неба», іх будуць абмяркоўваць і прапрацуюць з педагагічнай грамадскасцю.

Каб змяніць форму атэстацыі, трэба хоць бы год-два, удакладніў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0