Аб увядзеннi назваў вуліц на мясцовым рэферэндуме ў нядзелю, 3 лютага, галасуюць у абшчыне Гільгермісэн, што ў Ніжняй Саксоніі. Да гэтага часу ў Гільгермісэне, дзе пражываюць больш за 2200 чалавек, на месца іх пражывання ўказвалі толькі назвы раёнаў і нумары дамоў.

Права голасу ў абшчыне маюць 1900 чалавек. Рашэнне аб правядзенні рэферэндуму летась прыняў мясцовы савет. Тады сем дэпутатаў з 12-і прагаласавалі за гэта з мэтай паляпшэння пошуку адрасатаў. Абшчына была заснавана ў 1974 годзе шляхам аб'яднання некалькіх сёлаў, назвамі якіх пазначылі раёны Гільгермісэна.

Прыхільнікі ідэі абазначэння вуліц заўважаюць, што навігацыйныя дадаткі дрэнна працуюць, кур'ерскія кампаніі скардзяцца, узнікаюць праблемы для выратавальных службаў.

Затое традыцыяналісты адмаўляюць, сцвярджаючы, што выратавальнікі маюць сучасныя навігатары, якія своечасова даводзяць іх, куды трэба, а з назвамі вуліц будзе страчана працяглая традыцыя, калі адрас складаецца з назвы старой вёскі і нумара хаты.

«На жаль, спрэчка зачапіла многіх асабіста. Часам яна падзяляе сем'і, і шмат хто лічыць яе крыніцай канфлікту», — кажа мясцовы кіраўнік Вільфрыд Імгартэн, цытуе агенцтва навінаў dpa. Па дадзеных dpa, на гэты момант у Нямеччыне існуе больш за 100 населеных пунктаў без назваў вуліц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0