У магаданскім пасёлку Сеймчан збіраюцца пабудаваць стадыён з басейнам і хакейнай пляцоўкай за 10 мільёнаў даляраў, мясцовыя жыхары падтрымліваюць гэтую ідэю, заявіла дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Аксана Бондар.

Сеймчан савецкіх часоў.

Сеймчан савецкіх часоў.

Між тым у пасёлку ўжо каля 20 гадоў няма гарачай вады. Калі ў 1990-я спатрэбіўся рамонт, трубамі гарачай вады аднавілі забеспячэнне халоднай вады.

Людзі карыстаюцца бойлерамі і плацяць да 60 даляраў за электрычнасць (калі сям'я вялікая), а іншыя «ўразаюцца» да сістэмы цеплазабеспячэння дома, гэта значыць да батарэяў, і выводзяць тэхнічную ваду да кранаў.

Пасёлак Сеймчан знаходзіцца за 500 кіламетраў ад Магадана. Яго насельніцтва, паводле звестак на 1 студзеня 2019 года, складае 2064 чалавека.

Пасёлак адметны тым, што ў ім вырас Генадзь Давыдзька.

Князь Вітаўт з Калымы: гісторыя поспеху (ці падзення) Генадзя Давыдзькі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0