Буры мядзведзь Трыстан з мінскага заапарка знаходзіцца ў дрымоце, перыядычна выбіраючыся з бярлогу, што можа сведчыць на хуткі прыход вясны, адзначаюць Мінск-навіны.

У чуйным сне бурага мядзведзя Трыстана з мінскага заапарка вінаватая не толькі плюсавая тэмпература, але і гарадскі шум і актыўныя суседзі. Ён можа ненадоўга выбрацца з бярлогу, тады яму прапануюць перакусіць — кашу, садавіну, моркву, булку, але ён у асноўным толькі нюхае і вяртаецца дасыпаць.

Дарэчы знакаміты сурок Філ з Пенсільваніі паказаў пра раннюю вясну ў Амерыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0