Гэтую сям'ю, дзе выхоўваюцца чацвёра малалетніх дзяцей, напярэдадні Новага года з салодкімі падарункамі ад афіцэрскага сходу ўпраўлення наведаў начальнік Кастрычніцкага РУУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Рыдзецкі. Тады ён пацікавіўся ў бацькоў, ці ўсе дзеці ў сям'і прайшлі абрад хрышчэння. На што мама адказала, што ўсе дзеці хрышчоныя, акрамя самай малодшай дачкі.
«12 студзеня 2019 года Храме ў гонар Свяціцеля Лукі архіяпіскапа Сімферопальскага, прайшоў абрад хросту для маленькай Сафіі. У гэты важны для сям'і момант таксама побач быў іх сацыяльны настаўнік — старшы ўчастковы інспектар ІСН маёр міліцыі Сяргей Сянькевіч», — паведамляе міліцыя.





