Рух па мосце праз раку Прыпяць на аўтадарозе Р131 будзе абмежаваны для велікагрузаў з 15 лютага, паведаміў БЕЛТА намеснік дырэктара па вытворчасці «Гомельаўтадар» Дзяніс Ясько.

Паводле заключэння спецыялістаў «БелдарНДІ», мост праз Прыпяць на аўтамабільнай дарозе Р131 Калінкавічы—Мазыр патрабуе абмежавання руху аўтатранспарту і зніжэння нагрузкі.

«Таму з 15 лютага на гэтым участку дарогі будуць устаноўлены абмежаванні максімальнай хуткасці руху — да 40 км/г, а таксама масы аўтамабіляў да 18 т», - распавёў Дзяніс Ясько. Аўтатранспарт, які мае поўную масу звыш 18 т, павінен будзе рухацца па мосце праз Прыпяць у аб'езд Мазыра — на 153-м км аўтадарогі Р31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны.

Агляды стану моста плануецца праводзіць не радзей раз у месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0