УНІАН

УНІАН

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны скончыла прыём дакументаў ад ахвотных зарэгістравацца кандыдатамі на выбарах прэзідэнта.

Падача дакументаў спынілася ў ноч на 4 лютага. За ўвесь перыяд падачы дакументаў выказалі жаданне ўдзельнічаць у выбарах 89 чалавек. З іх 17 — у апошні дзень падачы дакументаў. У прыватнасці, у гэты дзень падаў дакументы Пятро Парашэнка.

Да 8 лютага ўключна павінна адбыцца рэгістрацыя кандыдатаў. Пасля гэтага абвесцяць канчатковы і афіцыйны спіс прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Першы тур — 31 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0