Роберт Бедронь.

Роберт Бедронь.

У нядзелю, 3 лютага, на з'ездзе ў Варшаве Бедронь абвясціў, што партыя будзе ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапарламент, якія адбудуцца 23-26 мая. Бедронь сказаў, што хоча кінуць выклік цяперашняй палітыцы Польшчы і заваяваць месцы кіруючай правай партыі «Права і справядлівасць» (PiS).

«Няма месца нянавісці, мы дасягнулі мяжы», — сказаў ён перад тысячамі прыхільнікаў у Варшаве. «Нам патрэбна вясна, якая абновіць гэты змрочны ландшафт», — дадаў ён.

Па словах Бедроня, праграма яго партыі заснавана на трох слупах — чалавек, грамадства і дзяржава. Яна прадугледжвае, у прыватнасці, адмову Польшчы ад здабычы вугалю да 2035 года, скарачэнне высечкі лясоў і лібералізацыю закона аб абортах у краіне. Палітык таксама выступае за забарону рэлігійных вучэнняў у школах.

Партыя будзе адрознівацца ад нацыяналістычнай палітыкі PiS і рынкавай палітыкі яе галоўнага суперніка, «Грамадзянскай платформы» (PO), сказаў Бедронь.

Бедронь пачаў сваю палітычную кар'еру як актывіст ЛГБТ у 1990-х гадах. Быў абраны ў нацыянальны парламент у 2011 годзе і ў 2014-2018 гг. займаў пасаду мэра Слупска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0