Здарэнне адбылося 1 лютага каля шостай раніцы на прыпынку «Вуліца Сасновая», піша sb.by.

62-гадовая жанчына-кіроўца тралейбуса пасля высадкі і пасадкі пасажыраў пры закрыцці сярэдніх дзвярэй не пераканалася ў бяспецы, з-за чаго 56-гадовая пасажырка, якая ўваходзіла ў салон, была заціснутая.

Пасля гэтага жанчына страціла раўнавагу і ўпала пад тралейбус. Яна атрымала траўмы і была змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне Гомельскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, - распавяла афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Дар'я Смоляк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0