У сеціве з’явіўся відэаролік, на якім жанчына выдзірае з рук незадаволенага наведніка кнігу скаргаў і прапановаў.
Аўтары сцвярджаюць, што відэа было знята ў пракуратуры Гомельскай вобласці.
Дэталі канфлікту невядомыя. У пракуратуры Гомельскай вобласці не каментуюць выпадак.