Яшчэ 10 прапаноў фірмовага стылю да Дня Волі — 2019 ад беларускіх дызайнераў
Падтрымаць кампанію па святкаванні Дня Волі — 2019 можна адным з 7 спосабаў на сайце альбо наўпрост у фб. Гэта першы ў гісторыі Беларусі збор сродкаў на грамадскі праект наўпрост у фэйсбуку. Усе сабраныя сродкі складуць агульны фонд «Дня Волі» і будуць скарыстаныя на розныя мэты: інфармацыйная кампанія (ролікі, налепкі, улёткі, плакаты, актыўнасці ў сацсетках), мерапрыемствы (як малыя, так і вялікія ў Мінску і іншых гарадах) і цікавыя праекты, якія прыдумаюць актыўныя ініцыятыўныя групы ў розных кутках Беларусі. А пакуль арганізатары абіраюць агульнае візуальнае аздабленне свята. Вашай увазе — новая порцыя творчых ідэй. Абірайце найлепшых!