pixabay.com
У Мінску 51-гадовы мужчына збіў суседа, заспеўшы яго са сваёй знаёмай. Дэталі здарэння sb.by даведалася ў афіцыйнага прадстаўніка Ленінскага РУУС Мінска Таццяны Кавалёвай:
— Інцыдэнт здарыўся 28 студзеня з 19.00 да 19.30. Двое мужчын 1967 года нараджэння і жанчына 1966 года (усе жывуць у адным доме на паверхах з другога па чацвёрты) пілі ў кватэры жанчыны. У нейкі момант адзін з мужчын пайшоў у краму, а калі вярнуўся, убачыў, што яго знаёмыя ўступілі ў інтымныя адносіны.
Мужчына, хоць у яго была іншая, і гэтую жанчыну лічыў сваёй сужыцелькай. Таму з рэўнасці моцна збіў суперніка і пакінуў яго ў ліфце.
Сам жа вярнуўся ў кватэру і працягнуў выпіваць з жанчынай. Пацярпелага знайшлі суседзі, якія звярнуліся ў міліцыю. Зламысніка затрымалі.





