Перамовы па прыярытэтах партнёрства Беларусі і Еўрапейскага саюза, а таксама па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі выйшлі на завяршальную стадыю. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці МЗС у 2018 годзе.

«На заключную стадыю выведзеныя перамовы па прыярытэтах партнёрства Беларусь — ЕС, якія стануць дарожнай картай супрацоўніцтва на 2019-2020 гады ў чатырох абласцях: умацаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання; эканамічнае развіццё і рынкавыя магчымасці; транспартныя камунікацыі, энергетыка, экалогія і клімат; кантакты паміж людзьмі. У завяршальную стадыю ўступілі перамовы з ЕС па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі», — адзначаецца ў аглядзе.

Агулам у МЗС адзначаюць захаванне пазітыўнай дынамікі ў адносінах з Еўрапейскім саюзам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0