Да «Нашай Нівы» звяртаўся супрацоўнік расійскага піяр-агенцтва, які хацеў замовіць ачарняльны артыкул пра завод «Штадлер».

Яе даслаў чалавек, які прадставіўся Максімам Цітовым, з адпаведным электронным адрасам. У лісце, які да нас прыйшоў, была інфармацыя, якая адсутнічае ў публічным доступе. 

Чытайце таксама: Расійскае PR-агенцтва прапанавала «Нашай Ніве» апублікаваць замоўны артыкул, які ачарняе «Штадлер»

Аднак агенцтва «Міхайлаў і партнёры», ад імя якога выступаў Цітоў, абвяргае сваю датычнасць.

Адпаведны ліст яны даслалі на пошту «Нашай Нівы». 

«Паведамляем, што нашае агенцтва не мае дачынення да спрэчкі, якую вы апісваеце, і не працуе ні з адным з бакоў, уцягнутым у гэта. Таксама чалавек па імені Максім Цітоў не працуе і ніколі не працаваў у агенцтве «Міхайлаў і партнёры», а метады працы, апісаныя ў публікацыі, непрымальныя для нашай кампаніі. Мы занепакоены тым фактам, што нехта прыкрываецца нашым іменем у рабоце з вамі», — значыцца ў адказе кампаніі. 

Праўда, патрэбна літаральна пару хвілін вэб-пошуку, каб выявіць, што Максім Цітоў усё ж раней працаваў у агенцтве «Міхайлаў і партнёры». Урэшце дырэктар агенцтва прызнаў гэты факт, але запэўніў, што гэта было даўно. Таму, маўляў, Цітоў можа працаваць у іншым агенцтве. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0