Крыптавалюта Bitcoin афіцыйна ўстанавіла гістарычны рэкорд па самым доўгім перыядзе зніжэння цаны за 10 гадоў свайго існавання. Пра гэта ў суботу, 2 лютага, паведамляе Coin Desk.
Так, станам на 2 лютага 2019 года абвал крыптавалюты працягваўся ўжо 411 дзень запар.
Паводле звестак партала 17 снежня 2017 года крыптавалюта дасягнула рэкорднага кошту 19764 даляры. З тых часоў кошт Bitcoin пачаў паступова зніжацца.
Сёння за адзін Bitcoin даюць 3436 даляраў.





