Цікава, што ў міліцыю пазванілі відавочцы.
24-гадовы мінчук выпіваў у більярдным клубе «Класік» увечары 3 лютага. Ён быў апрануты ў міліцэйскую кашулю і цывільныя штаны.
Наведнікі бара вырашылі паведаміць пра незвычайнага кліента ў міліцыю.
Высветлілася, што мужчына ў міліцэйскай кашулі працуе кіроўцам. У бар прыехала сапраўдная міліцыя, мужчыну затрымалі.
У выніку мінчуку далі штраф, кашулю канфіскавалі, бо выкарыстоўванне формы з’яўляецца адміністратыўным парушэннем, паведамляе міліцыя.
Дзе мужчына ўзяў кашулю, не паведамляецца.





