У Калінкавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага жыхара, які прыйшоў на чыгуначную станцыю з пісталетам і пагражаў работнікам таварнай канторы, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Сёння ў будынак чыгуначнай станцыі Калінкавічы прыйшоў мужчына з прадметам, які нагадваў пісталет.

Аказалася, што мясцовы жыхар 1978 года нараджэння прыйшоў на працу да сваёй былой жонкі і, дэманструючы пісталет, стаў пагражаць работнікам таварнай канторы. Мужчына быў п'яны. Яго затрымалі, пісталет (які аказаўся пнеўматычным, быў знешне падобны на пісталет Макарава) канфіскавалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна