Сітуацыя, якая складваецца сёння вакол Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), таіць у сабе эскалацыю канфліктнага патэнцыялу і новы віток гонкі ўзбраенняў, што будзе мець сур'ёзныя доўгатэрміновыя наступствы для еўрапейскага кантынента. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Андрэя Шупляка на пытанне прадстаўнікоў аб тым, як Беларусь ставіцца да рашэння ЗША прыпыніць свой удзел у ДРСМД, паведамляе БелТА.

«Сёння па абодва бакі Атлантыкі як ніколі важна прыкласці ўсе намаганні па аднаўленні і ўмацаванні мер даверу, каб не дапусціць размяшчэння ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў еўрапейскім рэгіёне. Беларусь заклікае ЗША і Расію зноў праявіць высокую адказнасць за лёс свету, як гэта зрабілі СССР і ЗША 30 гадоў таму, для таго каб апярэдзіць дэстабілізуючае ўздзеянне гэтага тыпу ўзбраенняў на бяспеку ў еўразійскім рэгіёне», — заявіў прадстаўнік МЗС.

Паводле яго слоў, Беларусь 2 лютага атрымала афіцыйнае апавяшчэнне амерыканскага боку пра выхад ЗША праз шэсць месяцаў з ДРСМД.

«Выхад з дагавора можа прывесці да развалу сістэмы міжнародных пагадненняў у галіне міжнароднай бяспекі, раззбраення і кантролю над узбраеннямі», — падкрэсліў Андрэй Шупляк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0