Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо ў панядзелак падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі ў Каракасе заявіў, што адміністрацыя прэзідэнта Нікаласа Мадуры спрабуе вывезці $1,2 мільярда ва Уругвай.
«У гэты момант рэжым [Мадуры] робіць спробы працягнуць крадзеж нашых грошай. Яны спрабуюць вывезці $ 1,2 мільярда ва Уругвай. Заклікаю Уругвай адмовіцца ад удзелу ў рабаванні дзяржаўных грошай венесуэльскага народа», — цытуе Гуайдо ў Twitter венесуэльскі журналіст Габрыэль Бастыдас.
Кіраўнік апазіцыі таксама дадаў, што не збіраецца ўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі па Венесуэле, якая адбудзецца ў Монтавідэа (сталіца Уругвая) 7 лютага.





