Немаўля шпіталізавалі ў раённую бальніцу.
Адбылося ўсё ў Касцюковічах. Падрабязнасці агучыў тэлеканал «Беларусь 4 Магілёў».
Па словах маці хлопчыка, дзіця плакала і не давала ноччу адпачываць, тады бацька вырашыў супакоіць сына рукапрыкладствам.
«Надакучыла, што дзіця вечна ные, дык ён падхапіўся і збіў, — кажа маладая маці. — Я ратавала, ён [муж] мне таксама сіняк паставіў».
Маці з дзіцём.
Пабоі і ранкі выявіла медсястра падчас патранажу. Дзіця і маці адразу ж шпіталізавалі ў Касцюковіцкую ЦРБ.
У 1-месячнага малога мноства ранак і сінякоў на твары, шыі, грудной клетцы.
Жыццю малога нішто не пагражае, але ў сям’ю малога не вернуць, пакуль дакладна не высветліцца, хто збіваў немаўля. А пасля заключэння судова-медыцынскай экспертызы наконт цяжкасці цялесных пашкоджанняў малога будзе вырашацца, ці заводзіць крымінальную справу. У камісіі па справах непаўналетніх разглядаецца магчымасць канфіскацыі дзіцяці з сям'і.
Акрамя гэтага, спецыялісты аказваюць бацькам псіхалагічную дапамогу ў адаптацыі да сямейнага жыцця. Справа ў тым, што маці — 18 гадоў, бацьку — 19, абое сіроты. Медработнікі кажуць, што маці не рэагуе на плач дзіцяці, супакойваюць немаўля медыцынскія сёстры.





