kremlin.ru

kremlin.ru

Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што калі Беларусь будзе займацца несумленнай канкурэнцыяй, «дэмпінгаваць», то Расія з гэтым разбярэцца, піша ria.ru

Як адзначаецца, кіраўнік расійскага ўрада наведаў Шчэрбінскі ліфтабудаўнічы завод, галоўным канкурэнтам якога з'яўляецца Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання. Удакладняецца, што гэта прадпрыемства карыстаецца сур'ёзнай дзяржаўнай падтрымкай. Гэта адбіваецца на канчатковым кошце гатовай прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расію: яна значна ніжэйшая.

«Што тычыцца беларусаў, з аднаго боку, канкурэнцыя — гэта наогул нядрэнна, але калі яна не зусім сумленная, іншымі словамі, аб'ём датацый на ўзроўні дэмпінгу, то гэта падстава для таго, каб разбірацца», — сказаў Мядзведзеў.

Ён падкрэсліў, што рынак адзіны, і менавіта з-за гэтага ўзнікаюць праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0