Заслужаны трэнер СССР Таццяна Тарасава параіла БФФК (Беларуская федэрацыі фігурнага катання) прыцягваць да выступленняў за зборную Беларусі расейскіх фігурыстак, перадае by.tribuna.com.
«Я на месцы беларусаў запрасіла б рускіх дзяўчатак, якія не трапляюць у зборную каманду Расіі, выступаць у сябе. Гэта цяпер практыкуецца ў свеце, і яны гэта ўжо рабілі з іншымі відамі спорту», — сказала Тарасава ў праграме «Арэна».





