«Становішча ў барацьбе з кантрабандай зброі на беларускіх рубяжах заставалася напружанай, але кантраляванай», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржпагранкамітэта.

У ведамстве праінфармавалі, што ў мінулым годзе беларускімі памежнікамі з незаконнага абароту і пры перамяшчэнні праз дзяржаўную мяжу было канфіскавана больш за 170 адзінак рознай зброі, а таксама каля 1,6 тыс. боепрыпасаў.

«Такія лічбы даюць усе падставы меркаваць, што рызыкі перамяшчэння зброі і боепрыпасаў праз мяжу захоўваюцца і ў будучыні», - падкрэслілі там.

Пры гэтым у ГПК адзначылі, што «задача спынення спроб кантрабанды такога роду застаецца прыярытэтнай».

Акрамя таго, працягнулі ў Дзяржпагранкамітэце, у 2018 годзе зафіксаваны чатырохразовы рост спробаў перамяшчэння партый наркотыкаў, у тым ліку буйных, з краін Еўрасаюза транзітам праз Беларусь ва ўсходнім кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0