Wikimedia Commons
Генеральная пракуратура Украіны распачала крымінальную справу ў дачыненні да лідара прарасійскай арганізацыі «Украінскі выбар» Віктара Медведчука.
Як паведаміла ў фэйсбуку прэс-сакратар генпракуратуры Ларыса Сарган, ён абвінавачваецца па артыкулах КК аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасць краіны і дзяржздрадзе
Падставай да распачынання справы стала заява Медведчука аб неабходнасці стварэння ў складзе Украіны «аўтаномнага рэгіёну Данбас» з уласным парламентам і ўрадам. Гэта супярэчыць нормам канстытуцыі краіны.
Медведчука называюць кумам Пуціна, бо ў 2004 г., паводле СМІ, ён стаў хросным бацькам дачкі кіраўніка Расіі





