Пасольства ЗША ў Мінску выказала занепакоенасць у сувязі з разбурэннем мемарыяльнай лавы ў Курапатах, якую падарыў экс-прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.

«Мы заклікаем беларускія ўлады правесці расследаванне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці», — гаворыцца ў паведамленні. У пасольстве адзначылі, што знішчэнне лавы не адаб'ецца на падтрымцы Вашынгтонам незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

Пра тое, што вандалы разбілі памятную лаву, стала вядома 1 лютага. Яе разбілі на 4 часткі.

Лава была ўсталяваная ў 1990-я гады падчас візіту Клінтана ў Беларусь.

У Курапатах разбілі лаву Клінтана

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна