Папа рымскі Францішак заявіў, што Ватыкан гатовы выступіць пасярэднікам ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Венесуэле, калі на тое будзе згода ўсіх бакоў, перадае Reuters.
Па словах папы Францішка, ён сапраўды атрымаў ліст ад прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры, але яшчэ не прачытаў яго.
«Я прачытаю ліст і пагляджу, што можна зрабіць, але зыходная ўмова прадугледжвае, што абодва бакі папросяць пра гэта. Мы гатовыя», — заявіў ён.
Папа рымскі дадаў, што афіцыйнае пасярэдніцтва Ватыкана варта разглядаць як апошні крок у дыпламатыі.





