У Лос-Анджэлесе прайшла 91-я намінацыя ўручэння прэміі амерыканскай кінапрэміі «Оскар».

Галоўную ўзнагароду на — за найлепшы фільм - атрымала «Зялёная кніга» Пітэра Фарэлі.

«Зялёная кніга»: натхняльнае кіно пра сяброўства і пра тое, што без болю змяніць свет немагчыма

Найлепшым рэжысёрам па версіі Амерыканскай кінаакадэміі стаў Альфонса Куарон за фільм «Рома». Куарон таксама атрымаў «Оскар» за аператарскую працу, а «Рома» стала найлепшым фільмам на замежнай мове.

Рамі Малек стаў уладальнікам «Оскара» за найлепшую мужчынскую ролю за працу ў «Багемскай рапсодыі». Найлепшай актрысай стала Алівія Коўлман за «Фаварытку».

Найлепшы арыгінальны сцэнар — у «Зялёнай кнігі», найлепшы кароткаметражны сцэнар — фільм «Скура».

Прэмію за найлепшую ролю другога плана атрымала Рэджына Кінг за фільм «Калі Біл-стрыт магла б загаварыць». «Оскар» лепшаму акцёру ў ролі другога плана ўручылі Махершале Алі за «Зялёную кнігу».

Найлепшай поўнаметражнай анімацыйнай карцінай стаў «Чалавек-павук: Праз сусветы» рэжысёраў Боба Персікеці, Пітэра Рамзі і Родні Ротмана, а галоўным кароткаметражным мультфільмам года названы «Баа» Домі Шы.

«Чорная пантэра» атрымала «Оскар» за найлепшы дызайн касцюмаў і працу мастака-пастаноўшчыка, а «Улада» — за найлепшы грым.

У намінацыях «найлепшы гук», «найлепшы мантаж гуку» і «найлепшы мантаж» перамагла «Багемская рапсодыя».

 «Чалавек-павук: Праз сусветы» — найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна