Люба Чаркашына, фота Глеба Усовіча.

Люба Чаркашына, фота Глеба Усовіча.

— Наколькі ў гэты момант, калі ты рыхтуешся да Алімпіяды, калі знаходзішся там, у трэніровачнай залі, думаеш пра грошы? У Беларусі, калі не памыляюся, за залаты медаль даюць 150 тысяч [даляраў]

— Так, $75 тысяч за другое і $50 тысяч за трэцяе.

— Наколькі ў момант узнагароджання думаеш: «Акей, 50 тысяч даляраў. Аднапакаёвая кватэра ў Мінску і, можа быць, машына».

— Вось шчыра. Мне здаецца, я нікому пра гэтыя адчуванні не расказвала, але калі былі гэтыя 50 тысяч… Вось я трымаю іх і думаю: а што з імі рабіць? Вось рэальна, я стаяла і не ведала, што з імі рабіць. Так складана я іх зарабіла…

Іх што, наяўнымі выдаюць?

— Атрымліваецца — так… Я памятаю, што трымала іх у руках.

— Гэта ж беларускімі выдавалі? Ды яшчэ да дэнамінацыі. Шмат мільёнаў павінна было быць.

— Карацей, я іх памятаю ў сябе ў руках, думаю, што з імі зрабіць, на што іх патраціць. Калі ўзгадаць, як ты імкнуўся да ўсяго гэтага, і вось за гэта цябе ўзнагароджваюць. Стаіш: «Ну, і што мы з імі зробім?» Яны так лёгка разляцеліся. Не тое што «п’янкі-гулянкі», але роўненька тыя, што з’явіліся пасля гэтага, у момант сышлі на добрыя справы сям’і. Гэта нават не кватэра. Таму што аднапакаёўку ты пабудуеш, але калі сям’ю плануеш пабольш — няма сэнсу. Неяк так, пайшло на патрэбы вялікай сям’і. Па ўсіх франтах, не толькі сабе. Я абсалютна пра гэта не шкадую, таму што лічу, што грошы павінны сыходзіць лёгка. Не жаночы гэта клопат. Не быць мне банкірам.

Глядзіце «Ток» цалкам:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?