Жыхары Гродна дапамаглі праваахоўнікам затрымаць двух нецвярозых кіроўцаў, паведамляе gaigrodno.by.

28 лютага на вуліцы Магістральнай кіроўца «Доджа» на пачатку 11:00 пабачыў, як грузавы «ГАЗ» віхляў па праезнай частцы. Машына везла тавар з вуліцы Карскага ў краму на вуліцу Кабяка. Перад кальцавой развязкай кіроўца «Доджа» спыніўся побач з аўтафургонам, адчыніў дзверы і зразумеў, што за рулём п'яны. Тады ён заглушыў рухавік і забраў у кіроўцы ключ ад замка запальвання. 

Кіроўца грузавіка заявіў, што гарэлку піў напярэдадні. Пры гэтым ўтрыманне алкаголю ў яго амаль у восем разоў перавысіла гранічна дапушчальную норму.

Яшчэ аднаго п'янага кіроўцу затрымалі а шостай гадзіне раніцы 1 сакавіка. Пра юнака на «Фальксвагене» паведамілі ў ДАІ відавочцы. Хлопец выпіў піва і ехаў да сястры пераначаваць. На вуліцы Брыкеля яго спыніў нарад ДПС. Утрыманне алкаголю ў кіроўцы перавышала норму больш як у чатыры разы. Хлопец атрымаў права кіравання крыху больш за год таму, але на бліжэйшыя тры гады застанецца без іх. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна