Інжынеры з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT) распрацавалі невялікага чатырохногага робата, здольнага рухацца па перасечанай мясцовасці і нават рабіць сальта назад.

Робат пад назвай Mini Cheetah важыць усяго 9 кілаграмаў і з'яўляецца першым у свеце чатырохногім робатам, здольным выканаць сальта. Mini Cheetah можа рухацца наперад, назад і бокам, а яго хуткасць дасягае 8,8 кіламетра ў гадзіну, што перавышае хуткасць пешахода амаль удвая. Таксама робат можа скакаць і падымацца на ногі ў выпадку падзення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна