Аляксандр Лукашэнка не мае намеру дзеля сваіх дзяцей утрымліваць уладу і перадаваць яе ў спадчыну. Пра гэта ён заявіў сёння падчас «Вялікай размовы».

«Абяцаю вам, што на той свет мяне з прэзідэнцкага крэсла не панясуць. Гэта я вам цвёрда абяцаю. Другое: я вам абяцаю, што дзеля сваіх дзяцей я не буду трымаць уладу і перадаваць яе ў спадчыну. Няма ў мяне такой мэты — у спадчыну перадаць уладу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна