Магчымае размяшчэнне ракет сярэдняй і меншай далёкасці ва Украіне — гэта катастрофа. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БелТА.

«Калі ва Украіне будуць размешчаны такія ракеты — гэта катастрофа, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Трэба разумець, расейцы не могуць дапусціць, каб гэтыя ракеты былі там размешчаны. Мы з расейцамі абсалютна будзем салідарныя. Таму ні ў якім разе нельга рабіць у гэтым кірунку крокі Украіне».

«І не хацелася б, каб у старой матухне-Еўропе загарэлася нейкая, не дай бог, ядзерная катастрофа», — дадаў ён. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна