Брэсцкія памежнікі затрымалі паблізу беларуска-польскай мяжы двух нелегальных мігрантаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Інцыдэнт адбыўся 28 лютага. Мужчыны без дакументаў спрабавалі абыйсці пункт пропуску «Варшаўскі мост». Парушальнікі прадставіліся грамадзянамі Сірыі. Іншых звестак яны не прадставілі, спасылаючыся на моўны бар'ер. Аднак, паводле аператыўнай інфармацыі, замежнікі, як мяркуецца, з'яўляюцца грамадзянамі Туніса.

Пры спробе парушэння мяжы яны планавалі выкарыстаць геаграфічныя карты Польшчы і горада Брэста, але толькі не беларускага, а французскага.

Да высвятлення асобы тунісцы будуць знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы. Праводзіцца далейшае разбіральніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна