Першага сакавіка ў Мінску пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі «Свабоду палітвязням», якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска, піша spring96.org.

Тады на плошчу выйшлі 10 чалавек, каб выказаць падтрымку зняволеным па палітычных матывах. Яшчэ да пачатку несанкцыянаванай акцыі каля свайго дома быў затрыманы палітык Павел Севярынец. Пасля акцыі затрымалі Вольгу Нікалайчык і Арцёма Чарняка. На наступны дзень быў затрыманы Леанід Кулакоў, а 28 лютага — Мая Навумава.

Ранкам першага сакавіка стала вядома, што затрыманых вывезлі з ізалятара на суды. Паўла Севярынца павезлі ў суд Фрунзенскага раёна, астатніх чатырох актывістаў — у суд Цэнтральнага раёна.

На паседжанні па адміністрацыйнай справе Севярынца, якое пачалося ў 15.00, забаранілі фота і відэаздымку. Палітыка абвінавачвалі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП, а менавіта ў тым, што заклікаў удзельнічаць у акцыі 26 лютага.

У выніку Севярынца прызналі вінаватым і пакаралі 10 суткамі арышту.

Маю Навумаву, Леаніда Кулакова і Вольгу Мікалайчык аштрафавалі на 45 базавых велічынь, альбо 1147,5 рубля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна