Фота УУС Магілёўскага аблвыканкама

Фота УУС Магілёўскага аблвыканкама

Былы галоўны спецыяліст па наглядзе за будаўніцтвам РВУП «Завод газетнай паперы» прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовым паўнамоцтвамі і пакараны чатырма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Такое рашэнне 7 сакавіка вынес суд Шклоўскага раёна. У фігуранта справы таксама будзе канфіскавана маёмасць, яму забаронена на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў у сферы будаўніцтва.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджана, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У судзе было ўстаноўлена, што былы галоўны спецыяліст з карыслівай зацікаўленасці ажыццявіў прыёмку фактычна нявыкананых падрадчыкам работ па мантажы і ўстаноўцы сістэм вентыляцыі і вентыляцыйных шахт, чым прычыніў ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» больш чым на 27 тысяч рублёў, што лічыцца асабліва буйным памерам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0