Следчы камітэт агучыў сваю версію падзей. Блогера вінавацяць у тым, што ён прысабечыў чужыя грошы.

Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў

Афіцыйны прадстаўнік СК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк паведаміў, што «жыхар Бярозы ў 2017 годзе ўзяў у жыхароў свайго дома грошы на рэгістрацыю таварыства ўласнікаў і выраб праектнай дакументацыі для будаўніцтва падвальных памяшканняў». Сума была большая за 400 рублёў.

«Пры гэтым жыхары дома далі тлумачэнні, што гэтыя грашовыя сродкі былі перададзеныя мужчыну менавіта для вышэйзгаданых мэтаў, а пра далейшы іх лёс ім нічога не вядома», — удакладніў Іванюк.

Аляксандр Кабанаў не адмаўляе, што браў грошы. Але ўдакладняе: «Па-першае, я хачу звярнуць увагу, што падзеі былі два гады таму. А напісаў заяву толькі цяпер супрацоўнік міліцыі. Выставіў пазоў 10 рублёў. Сутнасць заявы я не ведаю яшчэ, — кажа Аляксандр Кабанаў. —

З жыхароў дома ўсе гэтыя два гады ніхто не меў прэтэнзій. У маім доме жыве 10 міліцыянтаў і 1 супрацоўнік СК. І за два гады прэтэнзій ніхто з іх не меў, ніхто не падышоў, не пацікавіўся, што там з грашыма.

Па-другое. 440 рублёў — гэта быў мой заробак за 4 месяцы працы старшынёй таварыства жыхароў.

Пра збор грошай на падвальныя памяшканні — гэта хлусня. Бо па 10 рублёў з кватэры проста не хопіць.

Гэта ўсё адкрытая правакацыя і ціск уладаў на мяне, — кажа Кабанаў.

— Пасля заявы прыехала брыгада міліцыі працаваць з Брэста, не з Бярозы. У мяне прайшоў вобшук. Перад людзьмі я ні ў чым не вінаваты. Лічу, што ў судзе будзе ўсё так, «як трэба». Якую каманду дадуць, такі вырак мне і абвесцяць. Следчаму я адкрыта казаў, што ніякага крыміналу тут няма, няма нават адміністратыўкі няма ў маёй справе».

Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў летась не раз прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Іх штрафавалі за відэаролікі для канала «Народны рэпарцёр», у якіх яны асвятляюць сітуацыю вакол будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода «АйПауэр». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?