Еўрапарламент на пленарным пасяджэнні ў Страсбургу прыняў рэзалюцыю аб адносінах паміж ЕС і Расіяй, паведамляе DW.

Як вынікае з рэзалюцыі, Расія больш не можа лічыцца стратэгічным партнёрам Еўрасаюза з-за парушэнняў міжнароднага права і дэмакратычных прынцыпаў, у прыватнасці, акупацыі Крыма, удзеле ў баявых дзеяннях на Данбасе, а таксама з-за таго, што Расія працягвае парушаць тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі і Малдовы.

Рэзалюцыя заклікае стварыць інструмент для пашырэння індывідуальных санкцый супраць расіян і спыніць будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2».

Таксама ў рэзалюцыі асуджаецца дачыненне Расіі да атручвання Сяргея Скрыпаля ў Солсберы, кампаніі па дэзінфармацыі і кібератаках, а таксама сувязі ўрада Расіі з вельмі правымі і папулісцкімі сіламі ў ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0