Грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя журналістаў» працягвае штогадовы творчы конкурс «Вольнае слова».

Конкурс праводзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў незалежных друкаваных СМІ і Інтэрнет-выданняў, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні агульначалавечых каштоўнасцяў, у тым ліку прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова. 

Увага! Удзельнічаць маюць права толькі сябры ГА «БАЖ». 

На конкурс прымаюцца журналісцкія матэрыялы, апублікаваныя з 1 студзеня 2008 года па 31 снежня 2008 года ўключна. 

Даслаць творчыя працы неабходна да 15 студзеня 2009 года (па паштовым штампе). Вынікі будуць падводзіцца ў студзені-лютым 2009 года.

Намінацыі конкурсу:
1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял
2. Найлепшая аналітычная публікацыя
3. Найлепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру ў журналістыцы
4. Журналісцкае расследаванне
5. Дэбют

У  чатырох першых вышэйпералічаных намінацыях прапаноўваецца ўручэнне трох грашовых прэмій (1 месца – 300 000 рублёў, 2 месца – 200 000 рублёў, 3 месца – 100 000 рублёў) і ганаровых дыпломаў БАЖ. Пераможцу намінацыі «Дэбют» уручаецца заахвочвальная прэмія і ганаровы дыплом БАЖ.

Запрашаем Вас прыняць удзел у творчым спаборніцтве за 2008 год.

Больш падрабязна пра намінацыі конкурсу і ўмовы афармлення конкурсных матэрыялаў вы можаце даведацца на сайце ГА «БАЖ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?