112.by

112.by

Здарэнне адбылося 19 сакавіка на Дабрамыслянскім вадасховішчы каля вёскі Арцёмава, паведамляе 112.by. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, пацярпелы знаходзіўся на адлегласці каля 100 метраў ад берага.

Ратавальнікі пры дапамозе дошкі, лесвіцы-палкі і канца Аляксандрава дасталі мужчыну на бераг і перадалі яго брыгадзе медыкаў. Пасля агляду з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» ён быў шпіталізаваны.

Высветлілася, што мужчына пайшоў на рыбалку і праваліўся пад лёд. Затым ён змог самастойна выбрацца на крыгу, адкуль яго і выратавалі работнікі МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0