Фота абласной міліцыі

Фота абласной міліцыі

Здарэнне адбылося раніцай 19 сакавіка, паведамляе брэсцкая абласная міліцыя.

46-гадовы пінчук на «Аўдзі Q7» рухаўся па дарозе Р-6 «Івацэвічы — Пінск — Столін» з боку Пінска ў напрамку Івацэвічаў.

На 53-м км аўтамабіль не абраў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся са спадарожным «Фальксвагенам Шаранам», які экстранна затармазіў. Высветлілася, што аўтамабіль, які ехаў наперадзе, таксама тармазіў, прапускаючы дзіка, які выбег на дарогу.

Пасажыр «Фальксвагена», 44-гадовы жыхар Пінкавічаў, атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Пасажыр знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні, рамянём бяспекі прышпілены не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0