На мужчыну завялі крымінальную справу, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

29-гадовы жыхар Брэста знайшоў чужую банкаўскую картку, паведамляе падрабязнасці пракуратура. Мужчына вырашыў выкарыстаць грошы і набыў за іх віртуальны танк у камп’ютарнай гульні World of Tanks. А гэта кваліфікуецца як крадзеж.

Берасцейца знайшлі, завялі справу. Пакуль што ён на волі, пад падпіскай. Лёс «танкіста» вырашыць суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?