П'яны бяспраўнік у Гародні пратараніў агароджу і ледзь не ўрэзаўся ў сустрэчны міліцэйскі аўтамабіль, паведамляе абласное ДАІ.

БМВ пад кіраваннем 29-гадовага мужчыны занесла на прамым участку дарогі. Легкавік знёс знак і агароджу на раздзяляльнай паласе і практычна вылецеў на сустрэчную паласу, па якой ехаў аўтамабіль Дэпартамента аховы. Машыны ледзь не сутыкнуліся.

Міліцыянты забралі ў кіроўцы ключы ад аўто і затрымалі яго. Малады чалавек па ўсіх прыкметах знаходзіўся ў стане ап'янення. Прайсці медыцынскі агляд ён адмовіўся. Пасведчанне кіроўцы ён ніколі не атрымліваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0