У 21:00 музыканты былі вызваленыя. На іх склалі пратаколы.

***

Лявона Вольскага і яго жонку вядуць у аўтазак.

Лявона Вольскага і яго жонку вядуць у аўтазак.

Вядомыя беларускія музыкі — Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян — збіраліся павіншаваць мінчукоў з Днём Волі вулічным канцэртам. Іх затрымалі, як толькі яны дасталі музычныя інструменты. Яшчэ 10 чалавек былі затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы за спробу зладзіць шэсце да будынка, дзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.

Як толькі Лявон Вольскі прыйшоў на месца сустрэчы, да яго падышоў міліцыянт і папярэдзіў, што канцэрт будзе расцэнены як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Музыкі сталі раіцца, што ім рабіць, але рашэнне ім прыняць не далі. Праз некалькі хвілін пад'ехаў аўтобус з міліцыянтамі. Кіраўнік міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска запатрабаваў, каб музыканты прайшлі ў аўтобус. Яны затрыманыя «для высвятлення асобы».

Фота: Tut.by.

Фота: Tut.by.

У міліцыю трапілі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, а таксама некалькі суправаджаючых іх асобаў.

Варта адзначыць, што дзясяткі мінчукоў, што сабраліся на скрыжаванні, адрэагавалі на затрыманне выкананнем песень. Яны заспявалі «Тры чарапахі», «Простыя словы» і «Надзеньку».

На папярэджанні міліцыі «Паважаныя грамадзяне! Правядзенне мерапрыемства не дазволена. Просім вас разысціся» людзі адрэагавалі выгукамі «Ганьба» і выкананнем беларускай народнай песні «Купалінка».

Павел Аракелян.

Павел Аракелян.

Аўтобус, на якім забралі затрыманых.

Аўтобус, на якім забралі затрыманых.

На імправізаваны канцэрт прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек.

На імправізаваны канцэрт прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек.

Вядомыя музыкі Беларусі меліся павіншаваць мінчукоў з Днём Волі спантанным канцэртам проста на вуліцах Мінска. Яны планавалі пачаць святочны музычны джэм а 18:30 на пешаходным скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская, дзе часта спяваюць вулічныя музыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0