Урад абнавіў Дзяржаўную праграму па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог на 2017-2020 гады. Яе агульны кошт — больш за $2,5 мільярда.

Праграма ўключае ў сябе пералік дарог, участкі якіх пасля рэканструкцыі будуць адпавядаць першай (найвышэйшай) катэгорыі:

  • М6 / Е28: Мінск — Гродна — мяжа Польшчы (Брузгі),
  • М10: мяжа Расіі (Селішча) — Гомель — Кобрын,
  • Р23: Мінск — Мікашэвічы,
  • Р53: Слабада — Навасады,
  • Р58: Мінск — Калачы — Мядзел,
  • Р80: Слабада — Паперня,
  • Р122: Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы.

Першая катэгорыя аўтадарог прадугледжвае як мінімум чатыры паласы руху — па дзве ў кожны бок.

Прадугледжана пашырэнне сеткі платных аўтамабільных дарог. Будзе ўведзена плата за праезд транспартных сродкаў на ўсім працягу дарогі Мінск — Гродна — Брузгі пасля яе рэканструкцыі, а таксама на ўчастку дарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач.

Акрамя таго, плануецца павялічыць дазволеную хуткасць руху на 1617 кіламетрах рэспубліканскіх дарог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0