Фота ДАІ

Фота ДАІ

Аварыя адбылася 21 красавіка каля 14.20 на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расіі, піша БелТА

Аўтамабілем «Субару Форэстэр» кіраваў 50-гадовы мінчук. На 191-м км трасы машына з'ехала ў правы кювет, пераехала супрацьпажарны роў і заехала ў лесапасадку, дзе перакулілася.

У салоне знаходзіліся 12-гадовае дзіця і яго 45-гадовая маці. У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыры загінулі. Яны былі прышпіленыя рамянямі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна