Здарэнне адбылося 21 красавіка. Дзяўчына звярнулася ў міліцыю і паведаміла, што невядомы ў грамадскім транспарце дэманструе палавыя органы пасажырам.
Калі дзяўчына патэлефанавала ў міліцыю, мужчына паспеў выбегчы з аўтобуса. Вядома, што ён выйшаў на прыпынку на вуліцы Шаранговіча.
Фота сталічнай міліцыі
Прыкметы: на выгляд 50-55 гадоў, рост каля 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы з сівізной,.
Быў апрануты: куртка сіняга колеру на маланцы, байка сіняга колеру з белай акантоўкай, паведамляе сталічная міліцыя.





